Маштабны абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам адбудзецца ў найбліжэйшыя гадзіны?

Прынамсі, гэта сцвярджае з апорай на свае крыніцы славенскі тэлеканал N1, піша «Медуза».

31.07.2024 / 18:55

Расійскія шпіёны Ганна і Арцём Дульцавы, зняволеныя ў Славеніі. Фотамантаж: N1

Паводле даных N1, удзельнікамі абмену будуць асуджаныя ў Славеніі за шпіянаж расіяне Ганна і Арцём Дульцавы, пра затрыманне якіх стала вядома ў студзені 2023 года.

Дульцавы жылі ў Славеніі па аргенцінскіх пашпартах на імёны Людвіг Гіш і Марыя Меер.

Таксама N1 паўтарае распаўсюджаную версію, што грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якога ў Беларусі асудзілі да смяротнага пакарання і якога напярэдадні памілаваў Лукашэнка, абмяняюць на расійскага спецслужбіста Вадзіма Красікава, які адбывае ў Германіі пажыццёвае зняволенне. 

З базы даных турмаў ЗША знікла інфармацыя пра вядомых зняволеных расіян

МЗС Германіі скупа пракаментавала памілаванне нямецкага грамадзяніна Лукашэнкам

Асуджаны за шпіянаж амерыканец Пол Уілан таксама знік з расійскай калоніі

Лукашэнка хацеў размовы з Шольцам?

У Расіі з калоній зніклі некалькі статусных палітвязняў. Рыхтуецца вялікі абмен?

Nashaniva.com