З'явіліся ФОТА падазраванага ў нападзе на віленскую беларускую краму Kropka
Фота зламысніка, знятае на камеру відэаназірання 28 ліпеня пасля 3-й гадзіны ночы, апублікавана, у прыватнасці, на фэйсбук-старонцы Reidas.lt.
31.07.2024 / 16:25
Тых, хто апазнае асобу на здымку, заклікаюць звязацца са старшай следчай Вольгай Лук'янавай праз тэлефон 8 60712497 ці e-mail lukjanova@policija.lt
Пра наяўнасць у паліцыі відэа, на якім выяўлены зламыснік падчас здзяйснення нападу, раней казаў уладальнік крамы Зміцер Фурманаў.
Крама Kropka знаходзіцца ў цэнтры Вільні на вуліцы Савічаў (Savičiaus g. 6) паміж Ратушнай плошчай і корпусам ЕГУ. Працуе з 11:00 да 20:00 штодня.
У ноч на нядзелю невядомыя напалі на краму. Там разбілі акно, а на сцяне напісалі па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».
Ціханоўская наведала краму Kropka разам з літоўскім палітыкам
Літоўская паліцыя пачала расследаванне ў сувязі з інцыдэнтам супраць беларускай крамы ў Вільні
Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс