«Хезбала» паведаміла пра гатоўнасць пачаць вайну супраць Ізраіля пасля забойства Ісмаіла Ханіі

Пасля забойства аднаго з лідараў ХАМАС Ісмаіла Ханіі пагрозы з боку Ірана і «Хезбалы» становяцца ўсё больш празрыстымі. 

31.07.2024 / 14:57

Так, тэрарыстычная групоўка «Хезбала», якая базуецца ў Ліване, заявіла, што Ізраіль заклікае да вайны — і што яны гатовыя да яе, піша Bild.

Афіцыйнага пацверджання таго, што ізраільскія ўлады нясуць адказнасць за забойства Ісмаіла Ханіі, пакуль што няма — афіцыйна дзяржаўныя органы Ізраіля, уключаючы спецслужбу «Масад», не даюць каментараў з гэтай нагоды.

Акрамя таго, з пагрозамі на адрас Ізраіля выступілі і самі баевікі ХАМАС.

«Гэта кроў, безумоўна, праліта не дарма», — гаворыцца ў заяве тэрарыстычнай арганізацыі.

Ізраіль знішчыў лідара ХАМАС Ісмаіла Ханію

Махмуд Абас пасля ліквідацыі лідара ХАМАС заклікаў палесцінцаў да адзінства

Іран, Турцыя, хусіты і «Хезбала» пагражаюць Ізраілю пасля забойства лідара ХАМАС

Nashaniva.com