Мінск гатовы да разгляду нямецкіх просьбаў адносна Крыгера — Эйсмант

Пра гатоўнасць беларускіх уладаў да перамоў з Берлінам прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла ў каментары расійскаму «РИА Новости».

30.07.2024 / 21:41

Наталля Эйсмант. Фота: Valeriy Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Пры гэтым, праўда, Эйсмант зрабіла агаворку, што «падобна, ягоны лёс Берлін не хвалюе».

Сёння стала вядома, што Рыка Крыгер напісаў прашэнне аб памілаванні, а літаральна праз некалькі гадзін стала вядома, што Лукашэнка яго задаволіў. На што замянілі раней прысуджанае смяротнае пакаранне, пакуль не паведамлялася. 

Суддзя Мінскага абласнога суда Алег Лапека вынес Крыгеру смяротны прысуд 24 чэрвеня, але вядома пра гэта стала толькі 19 ліпеня. Грамадзяніна Германіі прызналі вінаватым паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, яму закідалі ажыццяўленне выбуху на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам 6 кастрычніка 2023 года. У выніку гэтага выбуху не было ніводнага пацярпелага, а нанесеныя матэрыяльныя страты нязначныя.

Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рыка Крыгера

Лукашэнка хацеў размовы з Шольцам?

У Расіі з калоній зніклі некалькі статусных палітвязняў. Рыхтуецца вялікі абмен?

У Лукашэнкі абмеркавалі справу Рыка Крыгера, асуджанага на смерць

Гладкая абвінаваціла адваката Крыгера ў вынясенні смяротнага прысуду

Nashaniva.com