Беларуская кампанія Flo стала адзінарогам
Беларуская ІТ-кампанія Flo, якая распрацавала папулярную праграму для жаночага здароўя Flo Health, прыцягнула яшчэ $200 млн інвестыцый і цяпер ацэньваецца ў $1 млрд, піша Techcrunch.
30.07.2024 / 16:26
Такім чынам, Flo стала другой кампаніяй-адзінарогам з беларускімі каранямі. Першай была PandaDoc.
Галоўны офіс распрацоўкі кампаніі Flo цяпер месціцца ў Вільні, а іх галаўны офіс — у Лондане.
Дадаткам па жаночым здароўі, які выпусціла кампанія, штомесяц актыўна карыстаецца 68 млн чалавек.
Афіцыйна пакідае Беларусь IT-кампанія Playtika