Аліна Змушка заняла ў алімпійскім фінале восьмае месца

У фінальным заплыве на 100 метраў брасам беларуская плыўчыха Аліна Змушка паказала вынік 1:06.54. Гэтага хапіла толькі для таго, каб заняць апошняе, восьмае месца.

29.07.2024 / 22:43

Аліна Змушка

Алімпійскай чэмпіёнкай на гэтай дыстанцыі стала паўднёваафрыканка Таццяна Сміт, серабро і бронза адпаведна ў кітаянкі Тан Цянцін і ірландкі Моны Макшары.

«У прынцыпе, выступ ацаню на здавальняюча. Абнавіла рэкорд Беларусі, — сказала Аліна Змушка каналу @olympicteamby. — У фінале трохі далося ўсё цяжэй, эмацыйна або фізічна — будзем разбірацца. Галоўнае — зрабіць правільныя высновы. Лёгкасці, як у паўфінале, не было. Эмацыйна адчуваю сябе добра, мяне падтрымліваюць, таму цяпер трэба рыхтавацца да наступнай дыстанцыі. 200 м таксама плаваю добра», — адзначыла Аліна Змушка.

Сёння раніцай таксама пачала свае выступленні іншая беларуская плыўчыха, Настасся Шкурдай. Праўда, без асаблівага поспеху. На дыстанцыі 100 метраў на спіне яна ў кваліфікацыйным заплыве паказала вынік 1.00,94 секунды і далей, у паўфінал, не прайшла.

Верым у Змушку! Хто тая плыўчыха, якая сёння можа прынесці медаль Беларусі

Беларуска Аліна Змушка прабілася ў фінал у плаванні на 100 м брасам

Анастасія Шкурдай не здолела прабіцца ў паўфінал 100 м на спіне

БТ паказала Алімпіяду, хоць у яго няма правоў. Карцінку ўзялі з «Еўраспорту»

Nashaniva.com