«Дзе ў паветры адчуваецца свабода». У тыктоку абмяркоўваюць ролік расіян, якія пераехалі ў Беларусь
У тыктоку набірае прагляды ролік сямейнай пары, якая распавяла пра свой пераезд у Беларусь і свае ўражанні ад гэтага. «Сабралі ўсе рэчы і ката, пераехалі ў іншую краіну, дзе не патрэбны ВПН, працуе тыкток і ў паветры адчуваецца свабода», — напісалі аўтары відэа.
29.07.2024 / 13:56
Ролік сабраў 32 тысячы праглядаў, больш за тысячу падабаек і больш за 100 каментароў. У асноўным, чытачы асцярожна засцерагаюць аўтараў, што чаканні могуць адрознівацца ад рэальнасці.
«Ухахахаха, я так даўно не смяялася».
«Вы дакладна пра Беларусь кажаце?))»
«Наконт свабоды я паспрачаюся».
«Ага, ВПН не патрэбны»…
«Пралічыліся, але дзе?»
«Можа скажам ім?» — жартуюць у каментарах.
«Гэта Беларусь, дзетка». Дзяўчына забылася закрыць форткі ў машыне — глядзіце, што было далей
Рукі дрыжаць, слёзы льюцца: новы трэнд беларускага тыктоку — распакоўка візы
Беларуска знайшла чэк з крамы за 2022 год. Розніца ў цэнах уразіла