ПВК «Вагнер» пацвердзіў гібель сваіх байцоў падчас баёў у Малі
«Засталіся ўтрох, працягваем весці бой», — прыводзіцца змест апошняй іх радыёграмы. Бой доўжыўся шэсць дзён.
29.07.2024 / 09:55
Ілюстрацыйнае фота: ПВК «Вагнер»
ПВК «Вагнер» пацвердзіў гібель сваіх байцоў падчас баёў у Малі, сярод загінулых — камандзір 13-га штурмавога атрада («групы Пруда») прыватнай ваеннай кампаніі Сяргей Шаўчэнка, піша РБК.
Баі ішлі з 22 па 27 ліпеня разам з узброенымі сіламі Малі ў ваколіцах населенага пункта Цін-Зауцін. Як гаворыцца ў заяве «Вагнера», у першы дзень удалося знішчыць большую частку паўстанцаў, але потым апошнім удалося правесці перагрупоўку і нарасціць сваю колькасць да 1000 чалавек на фоне пясчанай буры.
На дапамогу 13-му штурмавому атраду накіравалі дадатковыя сілы, спробы атак адбіваліся, але туарэгі павялічылі іх колькасць, што пацягнула страты з боку «Вагнера» і малійскіх узброеных сіл.
ПВК таксама прыводзіць апошнюю радыёграму, якая паступіла ад штурмавой брыгады 27 ліпеня: «Засталіся ўтрох, працягваем весці бой».
Калона вагнераўцаў трапіла ў засаду туарэгаў у Малі
Стала вядомая асоба вагнераўскага блогера Grey Zone з 550 тысячамі падпісчыкаў, які загінуў у Малі
У Малі ў засадзе туарэгаў загінулі больш за 80 байцоў ПВК «Вагнер»
Хто такія туарэгі, якія разграмілі калону вагнераўцаў? І за што яны ваююць?