Падчас пастраення на палігоне ў Луганскай вобласці ў расійскіх вайскоўцаў прыляцела ракета — 19 забітых

Чарговы ўдар па расійскім палігоне нанеслі 27 ліпеня.

28.07.2024 / 17:10

Расійскія вайскоўцы. Ілюстрацыйны здымак. Скрын відэа Мінабароны Расіі

Блізкі да расійскіх спецслужбаў тэлеграм-канал «Дасье шпіёна» паведамляе пра ўдар па тылавым вайсковым палігоне ў Луганскай вобласці.

Удар нанеслі 27 ліпеня па палігоне, дзе размяшчаліся вайскоўцы 228-га мотастралковага палка 90-й танкавай дывізіі Узброеных сілаў РФ (в/ч 22316, Екацярынбург).

Вайскоўцы праводзілі пастраенне перад адпраўкай на падмацаванне перадавых пазіцый 228-га мотастралковага палка ў раён населенага пункта Ачарэціна.

Па палігоне ўдарылі балістычнымі ракетамі тыпу ATACMS. Адлегласць да найбліжэйшай кропкі лініі фронту — 110 км.

Тэлеграм-канал паведамляе, што папярэдне вядома пра 19 загінулых вайскоўцаў і 71 параненага.

«Знішчаны склад дронаў, інструктары і курсанты». Украіна паказала здымкі расійскай базы запуску дронаў пасля ўдару

HIMARS ударыў па запраўцы, дзе запраўляўся расійскі комплекс РЭБ «Поле-21»

10 вайскоўцаў загінулі ў выніку ракетнай атакі на палігон у «ЛНР»

Чарговая цырымонія ўзнагароджвання ў Данецкай вобласці — чарговы прылёт з «хаймарса». 19 загінулых

Украіна ўдарыла з «хаймарса» па следчай групе, якая разбіралася з ахвярамі папярэдняга ўдару

УСУ ўдарылі з HIMARS па пастраенні расейскіх войскаў на палігоне ў Херсонскай вобласці

Nashaniva.com