На беларускі тытунёвы рынак выйшаў гулец з Расіі
Тытунёвыя вырабы ў Беларусі будзе прадаваць дачка расійскага холдынгу «Алідзі-Вест». Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.
27.07.2024 / 15:55
У прыватнасці, «Алідзі-Вест» будзе прадаваць з 1 жніўня 2004 года цыгарэты Kent Crystal Red і Kent Crystal Exotic па 5,8 рубля за пачак. У Беларусі яна працуе з пачатку 2010-х, эксклюзіўна прадстаўляючы прадукцыю Procter & Gamble.
У Расіі «Алідзі», створаная ў 1992 годзе братамі Лісічэнкамі з Ніжняга Ноўгарада, уваходзіла ў топ-200 найбуйнейшых прыватных кампаній краіны. Цяпер у «Алідзі» ёсць склады ў 28 гарадах на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Кеніі.
Тым часам са жніўня падымаюцца цэны на некаторыя тыпы цыгарэт, якія пастаўляюцца кампаніямі «Тытунь-Інвест», «Сентоні ПРО» і»Беларусьгандаль».
У «Тытунь-Інвест» на 5 капеек стануць даражэйшымі цыгарэты «Карона Слім», на 15 — Camel (Yellow, Blue, Compact, Compact Blue) і на 20 — Sobranie Caster.
«Сентоні ПРО» на 15 капеек павышае кошт цыгарэт Camel (Yellow, Blue, Compact, Compact Blue), Richmond Compact Special Blue, і на 20 — Pall Mall Nano Aroma Red, Pall Mall Nano Aroma Brown і Sobranie Caster.
У «Беларусьгандлі» на 20 капеек стануць даражэйшымі цыгарэты Dunhill Fine Cut Blue і Dunhill Fine Cut Gold.
У сваю чаргу, Гродзенская тытунёвая фабрыка выводзіць на рынак дзве новыя маркі цыгарэт: Dove Gold Medium Edition (3,7 рубля) і Dove Platinum Medium Edition (3,75 рубля).
Ва Украіне актывісты патрабуюць расследаваць дзейнасць беларускага «караля кантрабанды»
У сіцылійскім аэрапорце чатырох беларусаў затрымалі за кантрабанду цыгарэт
У Польшчы будуць судзіць 38 кантрабандыстаў беларускіх цыгарэт
З 1 ліпеня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт