Здарэнні

У Польшчы будуць судзіць 38 кантрабандыстаў беларускіх цыгарэт

Яны абвінавачваюцца ў перапраўцы цыгарэт з Беларусі. Акруговая пракуратура Замосці накіравала ў раённы суд Любліна абвінаваўчае заключэнне, піша Reform.news.

Фота: Straž graniczna

38 чалавек, паводле версіі абвінавачвання, з'яўляюцца ўдзельнікамі чатырох асобных арганізаваных груп. Для перапраўкі цыгарэт праз мяжу яны выкарыстоўвалі грузавыя цягнікі, якія ідуць праз пераход у Тарэспалі. Схему кантрабанды раскрылі супрацоўнікі Надбужанскага аддзялення пагранічнай аховы. Яно ж і вяло следства.

Як паведамілі ў памежнай ахове Польшчы, абвінавачаныя працавалі з грамадзянамі Беларусі, якія грузілі цыгарэты ў цягнікі ў нашай краіне. Звычайна іх хавалі ў кантэйнерах, а таксама ў вагонах з вуглём, драўнінай або дранкай.

Схаваўшы цыгарэты, беларускія партнёры кантрабандыстаў інфармавалі іх аб нумарах вагонаў з нелегальным грузам.

У далейшым члены АЗГ арганізоўвалі праз супрацоўнікаў польскіх тэрміналаў дастаўку вагонаў у месцы, зручныя для выгрузкі кантрабанды. Цыгарэты вывозіліся на легкавых аўтамабілях і фургонах.

Тытунёвыя вырабы далей перапрадаваліся пакупнікам ва ўнутраных раёнах Польшчы. Беларускія партнёры кантрабандыстаў атрымлівалі сваё ўзнагароджанне праз кіроўцаў-дальнабойшчыкаў і машыністаў цягнікоў, з якімі перадаваліся грошы.

Групы дзейнічалі з ліпеня 2019 года па кастрычнік 2021 года. За гэты час, паводле звестак памежнай аховы, яны змаглі пераправіць больш за 1,67 млн пачкаў цыгарэт на суму 11,72 млн злотых. Шкода для польскай казны ацэньваецца ў 39,24 млн злотых (каля 10 млн даляраў).

Падчас ператрусаў былі канфіскаваныя 154 літры алкагольных напояў без польскіх акцызных марак, газавыя пісталеты, больш за 7 кг наркатычных рэчываў, а таксама два аўтамабілі з перабітымі vin-нумарамі.

Даходы ад кантрабанды ўдзельнікі злачынных груп укладвалі ў нерухомасць і дарагія аўтамабілі.

Большасць падазраваных прызналі сваю віну і супрацоўнічалі са следствам. 24 фігуранты падалі заявы аб гатоўнасці добраахвотна панесці пакаранне, узгодненае з пракурорам. Пад вартай утрымліваюцца 10 абвінавачаных.

Каментары

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска4

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё2

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар12

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска4

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →