Былую бразільскую футбольную зорку абакралі ў Парыжы на паўмільёна еўра
Паліцыя Парыжа пачала расследаванне па факце крадзяжу каштоўнасцяў на 500 тысяч еўра ў 71-гадовага бразільскага футбольнага трэнера Зіка (сапраўднае імя Артур Антуніс Каімбра), які прыехаў на Алімпіяду ў складзе дэлегацыі Бразіліі, паведамляе парыжская газета Le Parisien.
26.07.2024 / 17:51
Зіка. Фота: AP Photo/Bruna Prado
Паводле інфармацыі выдання, Зіка абакралі ўвечары 25 ліпеня, калі ён сеў у таксі каля свайго гатэля ў 19-й акрузе Парыжа. У машыне трэнер паклаў партфель на задняе сядзенне, а сам сеў на пярэдняе пасажырскае. Пасля да аўтамабіля падышоў адзін з падазраваных, які адцягнуў увагу кіроўцы, а ягоны саўдзельнік выцягнуў партфель. У момант крадзяжу, піша Le Parisien, ніхто нічога не заўважыў.
Газета адзначае, што ў партфелі знаходзіліся гадзіннікі Rolex, брыльянты, а таксама наяўныя грошы (па дзве тысячы еўра і даляраў). Расследаванне вядзе парыжская брыгада па барацьбе з бандытызмам, злодзеі шукаюцца.
Зіка — адзін з найлепшых футбалістаў 1980-х гадоў, ён быў адной з ключавых асоб тагачаснай футбольнай зборнай Бразіліі і нават атрымаў мянушку «белы Пеле».
Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог
Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам
У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы
Сёння ў Парыжы адкрываецца Алімпіяда. Ад Беларусі ўдзельнічае мінімальная колькасць спартоўцаў
Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны