Павел Латушка стаў лаўрэатам прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы

Прэмія «Салідарнасць» прысуджаецца польскім МЗС як прызнанне заслуг у прасоўванні і падтрымцы дэмакратычных каштоўнасцяў. Сёлета рашэнне было прынята аднагалосна капітулай, у якой старшынствуе сам лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валэнса, паведаміла Міністэрства замежных спраў Польшчы.

26.07.2024 / 16:52

Узнагароду ўручаць на ўрачыстай цырымоніі ў Варшаве 18 верасня. Намінаваў на яе беларускага палітыка сам міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. 

«Успрымаю гэта як важны палітычны мэсэдж з боку Польшчы аб стратэгічнай падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларусаў.

Адначасова гэта прызнанне дзейнасці ўсёй нашай каманды, якая вядзе барацьбу за свабодную, дэмакратычную, еўрапейскую і незалежную Беларусь, і ўсіх беларусаў, хто змагаецца за свабоду для беларускай нацыі», — пракаментаваў узнагароду Павел Латушка.

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру

Латушка: прыгаворанага да расстрэлу Крыгера могуць абмяняць на супрацоўніка ФСБ Красікава

Польскія спецслужбы расследуюць пагрозу забойства Паўла Латушкі 

Латушка заклікаў журналістаў і праваабаронцаў з Еўропы скарыстацца з бязвізу

Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах

Nashaniva.com