Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы
«Ён не ведае, якім я была дзіцем, таму што яго проста не было побач. А за той кароткі час, што ён быў побач, мяне бязлітасна пераследавалі за маю жаноцкасць і дзівацтва».
26.07.2024 / 12:14
Вівіян Уілсан. Скрын відэа / Threads
Як нядаўна пісала «Наша Ніва», Ілан Маск заявіў, што яго сына «забіў вірус ваўкізму».
На гучныя словы бацькі адрэагавала Вівіян Уілсан (у мінулым — Ксаўе Маск). У сацыяльнай сетцы Threads дзяўчына пакінула пост: «Я выглядаю даволі добра для забітай су*і».
На сваёй старонцы Вівіян пакінула шэраг запісаў, у якіх імкнецца абвергнуць заявы Ілана Маска. Яна звярнула ўвагу на адзін з твітаў свайго бацькі, дзе ён заяўляе аб тым, што яго дзіця «нарадзілася геем і злёгку аўтыстам». Вівіян абвяргае яго.
Дзяўчына піша:
«Літаральна нічога з гэтага ніколі не адбывалася. Ніколі. Я нават не ведаю, адкуль ён гэта ўзяў. Я думаю, што ён пайшоў у школу Майла Янопуліса (Milo Yiannopoulis — брытанскі каментатар, які крытыкуе іслам, атэізм, фемінізм, палітычную карэктнасць і іншыя канцэпцыі — «НН»), дзе вывучаюць гей-стэрэатыпы, проста выбраў некалькі наўгад і сказаў: «Эх, дастаткова добра» — у апошняй спробе зарабіць пункты спачування, калі ён настолькі відавочна памыляецца, нават у сваёй чортавай гісторыі».
Дзяўчына адзначыла, што сама адмовілася ад любой сувязі з Маскам, калі мяняла дакументы праз суд пасля 18-годдзя.
«Ён не ведае, якім я была дзіцем, таму што яго проста не было побач. А за той кароткі час, што ён быў побач, мяне бязлітасна пераследавалі за маю жаноцкасць і дзівацтва»,
— напісала Вівіян у сацсетках і дадала, што Маск «згубіўся ў кетамінавым тумане, адчайна маючы патрэбу ва ўвазе і прызнанні з боку арміі дэгенератыўных інцелаў».
Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання
Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой