Пенсіянерам са стажам ужо хутка павялічаць пенсіі

Міністэрства працы паведаміла, што з 1 жніўня беларусам, якія дасягнулі 75 і 80 гадоў, павысяць пенсіі. Яны вырастуць на 3,4%.

25.07.2024 / 18:57

У ведамстве ўдакладнілі, што даплата да пенсіі людзям, якія дасягнулі ўзросту 75-79 гадоў, складзе 81,19 рубля.

Тым, каму ўжо ёсць 80 гадоў і больш, прадугледжаная сума 162,38 рубля пры ўліку надбаўкі за догляд.

Калі ёсць інваліднасць, то сума складзе 216,5 рубля.

У Мінпрацы паведамілі, што ўзроставыя даплаты да пенсій у Беларусі атрымліваюць больш за 527 тысяч чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэй.

Усе дамы-інтэрнаты ў Беларусі сталі пансіянатамі і атрымалі назвы

З 1 ліпеня ў Беларусі зменяцца выплаты бальнічных

Павышаюць заробкі работнікам сацыяльнага абслугоўвання

У Беларусі абяцаюць зноў павысіць заробкі і пенсіі

З 1 ліпеня пенсіі беларусам збольшага будуць выдаваць толькі банкі

Nashaniva.com