У Ляхавіцкім раёне мужчына хацеў спаліць суседскі хлеў, ды памыліўся будынкам

37-гадовы вясковец з Ляхавіцкага раёна пасля сваркі з суседам хацеў спаліць таму хлеў, але замест таго ўчыніў пажар на тэрыторыі прадпрыемства.

24.07.2024 / 22:24

Фота ілюстрацыйнае

Спачатку мужчына выпіваў у сябе дома, а пасля наважыўся адпомсціць суседу за нейкую крыўду. Але сп'яну не патрапіў адрозніць хлеў свайго крыўдзіцеля ад пабудовы мясцовага прадпрыемства.

Вясковец падпаліў кару дрэва, кінуў яе ў будынак і той загарэўся. І толькі калі мужчына ўжо пайшоў дадому, да яго дайшло, што адбылася памылка. Ён вярнуўся назад, каб патушыць агонь, там яго і затрымалі.

Цяпер супраць падпальшчыка завялі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці.

У Браслаўскім раёне ў полі згарэў камбайн беларускай вытворчасці

У Полацкім раёне карова ўпала ў калодзеж. Вось як яе ўратавалі ВІДЭА

85-гадовая жанчына правалілася ў склеп

Nashaniva.com