Дональд Туск прызнаў зніжэнне міграцыйнага ціску на польска-беларускай мяжы

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск звязаў зніжэнне міграцыйнага ціску на мяжы з Беларуссю з нядаўняй адпраўкай на дапамогу ў яе ахове падраздзяленняў паліцыі, піша «Радыё Свабода».

24.07.2024 / 16:47

Дональд Туск. Фота: Justin Tallis/Pool Photo via AP, File

«Яшчэ ў траўні было 7 тысяч спроб незаконнага пераходу мяжы. Яшчэ ў чэрвені было каля 4 тысяч спроб парушэння мяжы, а ў ліпені — 800.

З моманту, як паліцыя далучылася да дапамогі Памежнай ахове на мяжы, маем справу з вельмі сурʼёзнымі пазітыўнымі фактамі. Польшча з'яўляецца больш бяспечнай дзякуючы вашым намаганням», — сказаў Туск падчас урачыстай імпрэзы, прысвечанай 105-годдзю польскай паліцыі

Польскі прэм'ер таксама заявіў, што вырашыў выдзеліць на патрэбы паліцэйскіх падраздзяленняў дадатковы мільярд злотых на будучы год.

На фоне абвастрэння міграцыйнага крызісу сёлета напрыканцы вясны на польска-беларускую мяжу былі адпраўленыя падраздзяленні паліцыі, падрыхтаваныя для супрацьдзеяння масавым беспарадкам. Сярод іх абавязкаў не толькі ахова мяжы, але таксама і навучанне памежнікаў і салдат спецыфічным прыёмам працы.

Буферная зона скараціла колькасць спробаў пранікнення нелегалаў у Польшчу амаль на 65%

Польшча будзе абмяркоўваць з Украінай магчымасць перахопу расійскіх ракет, накіраваных у яе бок

Польшча ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю вайсковай жандармерыяй

Чаму беларускія ўлады асцерагаюцца закрыцця мяжы з Польшчай?

Nashaniva.com