Падазраваны ў падрыве аўтамабіля з расійскім ГРУшнікам паспеў вылецець з Масквы ў Турцыю

Расія спадзяецца вярнуць яго назад.

24.07.2024 / 16:26

На пытанне аб магчымасці экстрадыцыі падазраванага ў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў адказаў: «Працуем з туркамі, але паглядзім».

Раніцай у сераду ў двары аднаго з дамоў па Сінявінскай вуліцы адбыўся выбух аўтамабіля, пацярпелі два чалавекі.

У выніку падрыву аўтамабіля Toyota Land Cruiser пацярпеў вайсковец Узброеных сіл РФ Андрэй Таргашоў. Як высветлілася, ён цёзка намесніка начальніка вайсковай часці Ракетных войскаў спецыяльнага прызначэння ў Падмаскоўі. Сам пацярпелы да гэтай часці дачынення не мае, але таксама служыць ва Узброеных сілах. «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы піша, што ён нібыта служыць у ГРУ, дзе адказвае за сродкі сувязі.

Вядома, што ў выніку выбуху Таргашову адарвала ступні, ягоная жонка, што таксама знаходзілася ў той самай машыне, атрымала ірваныя раны твару. Абодвух шпіталізавалі ў Боткінскую бальніцу.

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Машыну намесніка начальніка вайсковай часці ўзарвалі ў Маскве. Вайскоўцу адарвала ступні

У Крыме жанчына вырашыла пакончыць з сабой — яна ўзарвала цэлы дом з суседзямі, але выжыла

Nashaniva.com