Турцыя запатрабавала абмежаваць у Еўропе дзёнер-кебабы

Міжнародная федэрацыя дзёнераў (UDOFED) у Турцыі падала афіцыйную заяўку на прызнанне дзёнер-кебаба ў Еўрапейскім Саюзе (ЕС) у якасці «традыцыйнага прадукту». Гэта прадугледжвае наданне дзёнер-кебабу ахоўнага статусу, аналагічнага таму, якім валодаюць італьянская мацарэла, неапалітанская піца і французскае шампанскае, піша Telegraf.news.

23.07.2024 / 22:30

Фота: Pexels.com

Як патлумачыла выданне Business Insider, турэцкія дзёнеры прэтэндуюць не столькі на саму страву, колькі на спосаб гатавання мяса для яе.

Калі патрабаванне турэцкіх дзёнераў будзе задаволена, то гатаваць мяса для дзёнер-кебабаў рэстараны і кавярні абавязаныя будуць па строга ўстаноўленым стандартам ЕС, а менавіта: дзёнер можа гатавацца толькі з ялавічыны і бараніны, нарэзанай гарызантальна таўшчынёй 3-5 мм, курыны дзёнер павінен наразацца лустачкамі таўшчынёй 1-2 см.

Усё, што не адпавядае гэтым стандартам (напрыклад, вегетарыянскія дзёнеры), называць дзёнер-кебабам будзе нельга — рэстаранам або прыйдзецца адмовіцца ад гэтай стравы, або памяняць яе назву, што спачатку дакладна збянтэжыць пакупнікоў.

«Мы хочам пераканацца, што сапраўдная сутнасць дзёнер-кебаба захаваная. Гаворка ідзе пра тое, каб аддаць даніну павагі нашым кулінарным традыцыям і шчыра падзяліцца імі са светам», — растлумачыў сутнасць патрабаванняў прадстаўнік Міжнароднай федэрацыі дзёнераў.

Зрэшты, як адзначыў Business Insider, у той жа Германіі, дзе кебаб лічыцца сапраўдным каралём фаст-фуда, асацыяцыя гатэляў і рэстаранаў DEHOGA выказала скептыцызм з нагоды патрабаванняў UDOFED.

Нямецкія вытворцы кебаба сцвярджаюць, што іх страва ператварылася ў асобную кулінарную спадчыну. На думку асацыяцыі, такія правілы могуць унесці двухсэнсоўнасць у тым ліку для кліентаў.

Прэзідэнт Германіі прыехаў у Турцыю з мясам для дзёнер-кебаба ФОТАФАКТ

Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна?

«Шаурма — глупства, смажанка з Кіраўска — топ». Дзеля гэтага фастфуду беларусы праязджаюць сотні кіламетраў

Nashaniva.com