МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю аб забароне на ўезд для беларускіх аўтамабіляў — Вячорка

Міністэрства замежных спраў Польшчы адмаўляе інфармацыю аб забароне з 1 жніўня ўезду ў краіну аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, паведаміў выданню «Позірк» галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы чуткі, якія з'явіліся ў тэматычных чатах.

23.07.2024 / 20:13

Франак Вячорка

Паводле слоў Вячоркі, Офіс Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі з польскім МЗС, і ведамства запэўніла яго, што «зменаў пакуль не плануецца».

Вячорка адзначыў, што абмежаванні на ўезд для беларускіх аўтамабіляў пачалі дзейнічаць «па ўсім ЕС» з 1 ліпеня, аднак

Варшава «на просьбу беларускіх дэмакратычных сіл» увяла бестэрміновыя выключэнні для аўтаўладальнікаў з Беларусі ў выпадку, калі транспартны сродак, які ўязджае, не плануецца прадаваць.

Літва, дадаў дарадца, увяла аналагічныя выключэнні «на месяц».

«З Латвіяй і Эстоніяй гуманітарныя выключэнні нам яшчэ трэба будзе прапісаць і абмеркаваць», — сказаў Вячорка. 24 ліпеня ён мае намер абмеркаваць гэтае пытанне з эстонскімі ўладамі ў Таліне.

Па чатах распаўсюджваюць навіну пра забарону на ўезд беларускіх аўто ў Польшчу. Аднак гэта няпраўда

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да 400

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 350

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?

Nashaniva.com