Па чатах распаўсюджваюць навіну пра забарону на ўезд беларускіх аўто ў Польшчу. Аднак гэта няпраўда

У афіцыйных крыніцах, звязаных з урадам Польшчы, таксама як і ў польскіх СМІ, такіх звестак няма.

23.07.2024 / 18:24

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Сёння ўвечары ў памежных чатах пачала распаўсюджвацца інфармацыя, што Польшча з 1 жніўня закрые мяжу для аўто з беларускай рэгістрацыяй.

Паведамленні не суправаджаліся спасылкамі на афіцыйную крыніцу. У многіх чатах з'явіўся скрын з інстаграма brest.pronews, які ў сваю чаргу спасылаецца на нейкі тэлеграм-канал «Дороги Беларуси». Жывы канал з такой назвай не знаходзіцца ў пошуку.

У паведамленні гаварылася, што

«з 00:01 01.08.2024 будзе забаронены рух асоб з зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь легкавымі аўтамабілямі ў Еўрапейскі Саюз праз пункт пропуску «Тарэспаль». Транспартныя сродкі з дзяржнумарамі Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, павінны пакінуць краіну да 18 студзеня 2025 года ўключна».

Аднак ніводная афіцыйная крыніца ў Польшчы такую інфармацыю не публікавала. Няма яе і ў польскіх СМІ.

Акрамя таго, літаральна напярэдадні Міністэрства фінансаў Польшчы актуалізавала правілы ўвозу ў Польшчу машын з беларускімі нумарамі. Там усё па-ранейшаму: з 1 ліпеня ў Польшчу пускаюць толькі машыны з уладальнікам у салоне і не для продажу. Іншай інфармацыі на сайце ведамства прынамсі на гэты момант няма.

МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю аб забароне на ўезд для беларускіх аўтамабіляў — Вячорка

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да 400

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 350

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?

Nashaniva.com