Беларусы ў Варшаве ладзяць вяселле для сваіх бульдогаў. У нявесты і жаніха будзе ўсё — ад торта да касцюмаў
Стваральнікі кавярні «Інклюзіўны барыста» анансавалі вечарыну ў гонар рэгістрацыі шлюбу французскага бульдога Сашы Аўдзевіча. Вяселле Француза і Луны запланавалі на 28 ліпеня ў Варшаве.
23.07.2024 / 15:20
«Француз быў вельмі сумны, але раптам з'явілася Луна. І цяпер у іх вяселле», — коратка апісваюць гісторыю кахання двух сабакаў гаспадары.
«У свеце ўсё менш вяселляў адбываецца паміж людзьмі, таму мы вырашылі ажаніць французаў. Усе ж хочуць пагуляць?» — тлумачыць канцэпт блогер Марцін Крам, які будзе вядучым і рэгістратарам шлюбу на мерапрыемстве.
Сабакаў плануецца ўбраць у сапраўдную вясельную сукенку і касцюм і зрабіць для іх спецыяльны вясельны торт. Сярод чатырохногіх гасцей правядуць конкурс на лепшы вобраз.
Француз і Луна
Падораныя маладым грошы плануюць пералічыць на рахунак прытулку для жывёл.
Як вазочнік Аўдзевіч выпрабоўваў сваю дзяўчыну Канарамі і зрабіў ёй прапанову ў Парыжы