На беларуска-кітайскіх вучэннях пад Брэстам адпрацоўвалі захоп аэрапорта

Антытэрарыстычныя вучэнні Eagle Assault (Атакуючы Сокал) прайшлі недалёка ад мяжы з Польшчай і Украінай.

21.07.2024 / 18:23

Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Пра гэта паведамляе ганконская газета South China Morning Post.

Паводле звестак выдання, вучэнні прайшлі пад Брэстам, за 28 км ад мяжы з Украінай і Польшчай.

«На палігоне «Брэсцкі» беларуска-кітайскія паветрана-пошукавыя штурмавыя групы адпрацавалі пошук базавага лагера ўмоўнай тэрарыстычнай арганізацыі. А пасля яго выяўлення здзейснілі дэсантаванне з верталётаў Мі-8МТВ-5», — гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства Беларусі.

У ліку іншага была адпрацавана аперацыя па ўзяцці кантролю над аэрапортам, які па сцэнарыі быў захоплены тэрарыстычнай арганізацыяй.

Вучэнні сталі першымі сумеснымі манеўрамі дзвюх краін. Мінабароны Кітай апублікавала паведамленне ў WeChat, у якім адзначыла добрыя тэхнічныя навыкі і салідны ўзровень падрыхтоўкі войскаў дзвюх краін.

Беларускія і кітайскія вайскоўцы адпрацуюць бой у населеным пункце непадалёк ад мяжы з Польшчай

Дадатковых пагроз з боку Беларусі пакуль няма — ГУР

Nashaniva.com