УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці

Украіна ў ноч з суботы на нядзелю нанесла ўдар па расійскім вайсковым аэрадроме Мілерава ў Растоўскай вобласці, паведамляюць шматлікія тэлеграм-каналы і СМІ са спасылкамі на маніторынгавыя групы.

20.07.2024 / 18:29

Спадарожнікавы здымак аэрадрома ў Мілераве

Усяго паблізу аэрадрома мясцовыя жыхары чулі не менш за 16 выбухаў, пасля чаго ў раёне ўзлётна-пасадачнай паласы і стаянак самалётаў пачаўся пажар, адзначае тэлеграм-канал «Крымский ветер».

На аэрадроме Мілерава базуецца 31-ы знішчальны авіяцыйны полк. 

Інфармацыю пра ўдар па аэрадроме ўскосна пацвярджае і паблік «Это Ростов», які апублікаваў відэа буйнога пажару, знятае, паводле апісання, у Мілераўскім раёне пасля атакі УСУ. Дзе менавіта быў зроблены запіс, адміністрацыя канала не ўдакладніла.

Пра ўдар па аэрадроме і наступны пажар на ім пішуць і расійскія праваенныя блогеры, сцвярджаючы, што самалёты, маўляў, не пацярпелі. 

Акрамя аэрадрома, цэллю для атакі магла быць і мясцовая нафтабаза.

Мінабароны РФ, у сваю чаргу, традыцыйна дало справаздачу пра «знішчэнне і перахоп» 26 БПЛА ў небе над Растоўскай вобласцю, а таксама аднаго дрона над Смаленскай вобласцю.

У Растоўскай вобласці з-за атакі дронаў гарыць нафтабаза

Гэтай ноччу ўкраінскія і расійскія гарады былі атакаваныя беспілотнікамі

У Тамбоўскай вобласці пасля атакі дронаў загарэлася нафтабаза

Украінскія дроны ўдарылі па рэзервуарах з палівам у Азове. Узнік вялікі пажар

Nashaniva.com