Што вядома пра суддзю і пракурорку, якія вынеслі смяротны прысуд грамадзяніну Германіі

Алег Лапека і Таццяна Гракун

20.07.2024 / 15:04

Справу Рыка Крыгера разглядаў суддзя Алег Лапека. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала прадстаўніца Генеральнай пракуратуры Таццяна Гракун, піша «Вясна».

Алег Лапека ў 2021 годзе быў бестэрмінова прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда — адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. У 2014 годзе ён быў ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу III ступені»

Таццяна Гракун пачынала кар'еру ў пракуратуры Мінскай вобласці і даслужылася там да старшага пракурора аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў. Пасля пачатку масавых рэпрэсій, яе павысілі і перавялі на пасаду пракурора ў Генеральную пракуратуру. У 2023-ім годзе Гракун падтрымлівала абвінавачванне «справе Tut.by».

У маі 2020 года яе ўзнагародзілі медалём «За бездакорную службу» III ступені.

Пазней Гракун трапіла ў санкцыйны спіс ЕС і Вялікабрытаніі.

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы

Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці

Nashaniva.com