Польшча прыступіла да маштабнага пераследу кампаній, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Пад удар і велізарныя штрафы трапілі дзясяткі юрасобаў.

19.07.2024 / 21:30

Фота: «Наша Ніва»

Падатковыя і мытныя органы Польшчы распачалі 51 крымінальную справу ў дачыненні да фірм, якія працягваюць абыходзіць санкцыі ЕС супраць Беларусі і Расіі. Пра гэта польскай газеце Rzeczpospolita паведамілі ў Нацыянальнай падатковай адміністрацыі краіны.

Паводле дзяржведамства Польшчы, толькі за гэты няпоўны год было вынесена 37 судовых рашэнняў па справах, з іх 24 суправаджаліся вынясеннем штрафаў на агульную суму 20,8 мільёна злотых (амаль 5,3 мільёна даляраў).

Пры гэтым за мінулыя 2 гады колькасць падобных рашэнняў за абыход санкцый складала толькі два на агульную суму штрафаў у 71 300 злотых (крыху больш за 18 тысяч даляраў), перадае Rzeczpospolita.

Падобны рэзкі скачок па справах Нацыянальная падатковая адміністрацыя патлумачыла зменамі свайго кіраўніцтва ў канцы мінулага года. У дадатак да гэтага ведамства анансавала новыя крымінальныя справы супраць кампаній за абыход санкцый. 

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах

Беларускія бізнэсмены спешна прадаюць долі ў сваіх польскіх транспартных кампаніях. Што адбываецца?

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Падрабязнасці

Nashaniva.com