МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі

Як паведамілі ў МЗС Германіі ў адказ на запыт Deutsche Welle, ведамства і пасольства Германіі у Мінску аказваюць консульскую дапамогу асуджанаму Рыка Крыгеру і інтэнсіўна працуюць з беларускімі ўладамі ў яго інтарэсах.

19.07.2024 / 19:45

«Смяротнае пакаранне — гэта жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Нямеччына адхіляе пры любых абставінах», — гаворыцца ў адказе нямецкага МЗС.

Раней стала вядома, што працэс над грамадзянінам Германіі прайшоў у Мінскім абласным судзе, прысуд быў вынесены 24 чэрвеня.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», Рыка Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты 

Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення

Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы

Грамадзяніна Германіі прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу

Nashaniva.com