На мяжы з Літвой затрымалі расіяніна, падазраванага ў сэксуальных злачынствах

15 ліпеня памежнікі Полацкага пагранатрада затрымалі ў Браслаўскім раёне грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які спрабаваў парушыць мяжу, паведамляе прэс-служба Пагранкамітэта.

19.07.2024 / 17:46

«Высветлілася, што мужчына прыбыў у Беларусь з Далёкага Усходу Расіі і меў намер трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу ў сябе на радзіме. Затрыманага абвінавачваюць па артыкулах 134 і 242 КК РФ (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, і незаконны выраб і абарот парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў)», — гаворыцца ў паведамленні.

Мужчыну перадалі супрацоўнікам Памежнай службы ФСБ РФ. За спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне памежнага рэжыму беларускі бок прызначыў яму штраф у памеры 51 базавая велічыня (2040 рублёў).

У Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасць за прагляд дзіцячага порна

На Магілёўшчыне затрымалі 19-гадовага педафіла

Асуджанага за педафілію экс-рэжысёра «Ералаша» вызвалілі ад пакарання. Ён ваюе ва Украіне

Nashaniva.com