Жыхар Маладзечна скраў ровар і абмяняў яго на самагонку

У ламбардзе транспартны сродак у яго не прынялі.

19.07.2024 / 17:01

Фота ілюстрацыйнае

Жыхар Маладзечна звярнуўся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы ровара. Ён расказаў, што дзіця пакінула ровар на вуліцы не прышпіленым. А калі вярнулася — транспарту на месцы не было.

Як аказалася, ровар скраў мужчына, які праходзіў міма. Ён вырашыў такім чынам крыху «падзарабіць».

Спачатку злодзей аднёс ровар у ламбард, але там яго не прынялі. Тады мужчына абраў прасцейшы спосаб — і абмяняў ровар на 2 літры самагонкі.

Злодзея знайшла міліцыя, заведзеная крымінальная справа за крадзеж.

Ляснік уладкаваў каля Белавежскай пушчы грунтоўны бровар

Жыхар Мазыра выклікаў міліцыю на суседку, а ў выніку страціў 300 літраў брагі і трапіў на штраф

Жыхар Магілёўскага раёна хацеў «стральнуць» цыгарэту, а скраў даільны апарат

Nashaniva.com