Перасаджвацца ў іншы аўтобус у чарзе на мяжы больш нельга? Здаецца, так
На пад'ездзе да пункта пропуску цяпер працуюць прадстаўнікі Транспартнай інспекцыі і іншых кантралюючых органаў.
19.07.2024 / 15:51
Перасаджвацца ў іншы аўтобус у чарзе на мяжы больш нельга? Здаецца, так, піша Onliner.by.
— Зараз гэты лайфхак не працуе. Паводле паведамленняў кіроўцаў аўтобусаў, кантроль у гэтым плане больш строгі, — паведамляюць у Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў. — На пад'ездзе да пункта пропуску працуюць прадстаўнікі Транспартнай інспекцыі і іншых кантралюючых органаў.
Што правяраюць? Перш за ўсё ці адпавядае колькасць пасажыраў у салоне ведамасцям або іншым дакументам. Парушальнікам пагражае вялікі штраф.
Чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу з Беларусі павялічылася ў чатыры разы
Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі