Крысціна Ціманоўская пахвалілася запрашэннем на Алімпіяду
Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская, якая падчас Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2021 годзе адмовілася вяртацца ў Беларусь і знайшла прытулак у Польшчы, на Алімпіядзе ў Парыжы будзе выступаць за гэту краіну. Атрыманае запрашэнне яна запосціла ў інстаграме.
18.07.2024 / 23:45
«Jestem Olimpijką», — паведаміла спартсменка сваім падпісчыкам, дэманструючы запрашэнне ў алімпійскую зборную Польшчы.
Ціманоўская будзе прадстаўляць Польшчу на Алімпійскіх гульнях у сталіцы Францыі ў дзвюх дысцыплінах: у бегу на 200 метраў і эстафеце 4 на 100 метраў.
Алімпійскія гульні будуць праходзіць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.
Крысціна Ціманоўская прайшла адбор на Алімпіяду
Ціманоўская пахвалілася сваім новым аўто ФОТАФАКТ
Былога трэнера Крысціны Ціманоўскай адхілілі на пяць гадоў ад спорту за скандал на Алімпіядзе-2020
«Гэта не проста курортны раман ці момант помсты». Крысціна Ціманоўская пра развод і новыя адносіны