У акупаваным Луганску знеслі помнікі ахвярам сталінскіх рэпрэсій і Галадамору — «па просьбах ветэранаў»

Помнік ахвярам палітычных рэпрэсій паставілі ў Луганску яшчэ ў савецкія часы.

18.07.2024 / 18:13

Скрыншот відэа луганскага ТБ

У акупаваным Расіяй Луганску знеслі помнікі ахвярам сталінскіх рэпрэсій і Галадамору.

Такое рашэнне прынялі мясцовыя дэпутаты, як паведамляецца, «па просьбах ветэранскіх арганізацый». Мясцовыя СМІ паведамляюць, што помнікі былі прызнаныя не маючымі гістарычнай каштоўнасці і такімі, якія «абражаюць патрыятычныя пачуцці луганчан».

Помнік ахвярам палітычных рэпрэсій быў пастаўлены яшчэ ў 1990 годзе на Гусінаўскіх могілках — месцы масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Як расказаў кіраўнік украінскай Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Арцём Лысагор, ахвярамі сталінскага тэрору сталі дзясяткі тысяч луганчан.

Помнік ахвярам Галадамору 1932-33 гадоў быў пастаўлены ў Луганску ў 2008 годзе.

У «ЛНР» на 11 гадоў калоніі асудзілі Героя Расіі. Ён забіў дзяўчыну, замочваючы зорку героя

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень

Украінцаў спыталі, ці прыйшоў час пачынаць перамовы з Расіяй — вынікі сацапытання

Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта

Nashaniva.com