У Мастах разабралі самы доўгі падвесны мост Беларусі ФОТЫ

Здымкі цяперашняга стану моста праз Нёман у Мастах выкладзеныя ў тэлеграм-канале Гродзенскага аблвыканкама.

18.07.2024 / 15:59

«Вось так сёння выглядае горад без сваёй асноўнай славутасці. Ужо дэмантаваныя металаканструкцыі падвеснага моста, вядуцца работы па разборцы падмурка.

Зрэшты, перажываць не варта. Тут плануюць пабудаваць новы падвесны мост, дзе на працягу 10 метраў пасярэдзіне моста драўляны насціл заменяць на шкляны», — піша тэлеграм-канал.

Пакуль на гэтым месцы зладзілі часовы пантонны мост.

Даўжыня самага доўгага падвеснага пешаходнага моста Беларусі — 193 метры. Ягоны рамонт пачаўся сёлета ў чэрвені. 

Частку самага доўгага падвеснага моста ў Беларусі зробяць са шкла

У Мінску збіраюцца рэканструяваць мост цераз Свіслач на праспекце Незалежнасці і яшчэ некалькі мастоў

У Магілёве знішчаць гістарычную электрастанцыю пад праект забудоўшчыка. Знос ізноў выдаюць за рэканструкцыю

Nashaniva.com