У Полацкім раёне карова ўпала ў калодзеж. Вось як яе ўратавалі ВІДЭА

Жывёліна правалілася ў каналізацыйны калодзеж, людзі выклікалі МНС.

18.07.2024 / 17:00

Фото: МЧС

Карова правалілася ў каналізацыйны калодзеж у вёсцы Тросніца Полацкага раёна. Мясцовыя жыхары не маглі яе выратаваць самастойна, таму выклікалі МНС.

Ратавальнікі пабачылі, што карова правалілася ў калодзеж глыбінёй у 2 метры на прыватным падворку. Ацаніўшы сітуацыю, супрацоўнікі МНС задзейнічалі для выратавання жывёліны пагрузчык.

Да каровы ратавальнікі прывязалі пажарны шланг — і з дапамогай пагрузчыка выцягнулі жывёліну з калодзежа. З каровай усё добра, яна не пацярпела.

Ратавальнікі далі рэкамендацыі, што рабіць пры моцных залевах

У мінскім двары злавілі экзатычную змяю

У Кіраўскім раёне проста ў полі адкрытым полымем гарэў трактар ВІДЭА

Nashaniva.com