Самалёт AirBaltic з-за буры заляцеў у паветраную прастору Беларусі
У сераду самалёт авіякампаніі, які ляцеў з Рыгі ў Косава, быў вымушаны заляцець у паветраную прастору Беларусі з-за моцнай буры на мяжы Літвы і Польшчы, паведамляе Delfi.lt.
17.07.2024 / 17:48
Здымак ілюстрацыйны. Фота: airbaltic.com
Cамалёт AirBaltic Airbus A220-300 у ноч на сераду, у 00.03 вылецеў з Рыгі і павінен быў ляцець праз Літву і Польшчу ў сталіцу Косава Прышціну.
20 хвілін самалёт правёў у паветранай прасторы Беларусі.
«Паветраная навігацыя» пацвердзіла, што самалёт AirBaltic з-за буры залятаў у паветраную прастору Беларусі.
Авіякампаніям, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ЕС, забаронена карыстацца паветранай прасторай Беларусі пасля 23 мая 2021 года, калі ў Мінску прымусова быў пасаджаны самалёт Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце.
Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі
Марк Рутэ: Мяжа Балтыі з Расіяй і Беларуссю зʼяўляецца нашай калектыўнай мяжой