Гіганцкая бліскавіца ўдарыла ў шматпавярховы дом у Баранавічах ВІДЭА

Падчас навальніцы ўвечары 16 ліпеня маланка ўдарыла ў шматпавярховік у мікрараёне Бароўкі, паведамляе Bar24.

17.07.2024 / 12:29

Маланка трапіла ў адзін з дамоў па вуліцы Ігната Дамейкі падчас навальніцы познім вечарам 16 ліпеня.

— Пачыналася навальніца. Сталі зіхацець невялікія бліскавіцы. Я вырашыла паспрабаваць падпільнаваць. Раптам атрымаецца. Уключыла відэазапіс, і доўга не давялося чакаць. Маланка трапілася хутка, — распавяла гараджанка.

Навальніцы з моцнымі дажджамі, ветрам і градам бушуюць у Беларусі з мінулых выходных. І за гэты час яны паспелі нарабіць ужо нямала бед.

Так, у суботу бура, якая праляцела па Баранавічах, зламала і выкарчавала некалькі дзясяткаў дрэў. У нядзелю град памерам з курынае яйка пашкодзіў аўтамабіль і знішчыў агарод жыхаркі Баранавічаў.

«Калі ўпала першая льдзінка, я зразумела, што ўсё». Град памерам з курынае яйка пашкодзіў машыну беларускі

Nashaniva.com