Мінская «Іслач» дабіралася да Венгрыі 17 гадзін аўтобусам
Самалёт, якім беларускі клуб меўся ляцець з італьянскага аэрапорта Рыміні, адмянілі.
17.07.2024 / 07:56
«Вялікі маршрут з Сан-Марына ў Мезекевешд (каля 1100 км) мы ў выніку пераадольваем на аўтобусе. Выехалі з гатэля ў 12:45 па мясцовым часе», — паведаміў учора клуб у сваім тэлеграм-канале. Клуб зрабіў два прыпынкі: у Падуі і Славеніі і праз 17 гадзін дабраўся да патрэбнага пункта, пра што паведаміў сёння а шостай раніцы.
Гэта разліковы шлях, насамрэч ён склаў 17 гадзін
Тыдзень таму ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый «Іслач» выйграла ў гасцях у «Ля-Фіярыты» з Сан-Марына з лікам 1:0.
Матч у адказ пройдзе ў чацвер у Венгрыі, дзе беларускія клубы праводзяць дамашнія паядынкі пасля ўварвання Расіі ва Украіну (такія санкцыі УЕФА).
У 2-м раўндзе супернікам пераможцы пары стане «Істанбул Башахшэхір», які фінішаваў на 4-м месцы ў чэмпіянаце Турцыі.
Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА
Вызначыліся патэнцыйныя супернікі беларускіх клубаў у другім раўндзе еўракубкаў
На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў — 16 чалавек