Украінскія падраздзяленні адышлі з Крынак на Херсоншчыне

Украінскія падраздзяленні адышлі з Крынак на Херсоншчыне, паведамляе «Суспільне» са спасылкай на крыніцу ў сілах абароны.

16.07.2024 / 20:04

Крынкі пасля расійскай акупацыі. Фота: Telegram / Денис Казанський

Па словах вайскоўцаў на гэтым кірунку, гэта адбылося яшчэ некалькі тыдняў таму.

Сяло Крынкі размешчанае на левым беразе Дняпра, раней УСУ удалося стварыць там плацдарм.

Раней выданне Liga.net са спасылкай на крыніцы ў Генштабе таксама паведаміла аб адыход украінскіх вайскоўцаў з Крынак на Херсоншчыне і Ураджайнага на Данеччыне.

Расейцы перакідваюць вайскоўцаў з Херсоншчыны на Харкаў

Другога шанцу ні Украіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву не ўдасца іх адбіць

Украінцаў спыталі, ці прыйшоў час пачынаць перамовы з Расіяй — вынікі сацапытання

Nashaniva.com