Нямецкі журналіст цынічна пажартаваў аб замаху на Трампа

28-гадовы Себасцьян Хотц вядзе аўтарскую перадачу «Фрытц» на грамадскай радыёстанцыі RBB («Радыё Берліна і Брандэнбурга»).

16.07.2024 / 15:58

Фота: Gene J. Puskar / AP 

У нядзелю ён напісаў у X: «[Што агульнага паміж] апошнім аўтобусам і Дональдам Трампам: нажаль, абодвух трохі ўпусціў». «Я лічу абсалютна фантастычным, калі фашысты паміраюць», — дадаў пазней журналіст.

Віцэ-прэзідэнт Бундэстага Вольфганг Кубіцкі запатрабаваў пракуратуру праверыць гэтыя твіты, піша Bild.

Ён нагадаў, што публічнае апраўданне злачынстваў караецца паводле артыкула 140 КК ФРГ. У кіраўніцтве RBB на запыт Bild адказалі, што лічаць словы Хотца «бесчалавечнымі» і «супярэчаць каштоўнасцям RBB», «такому не месца ў нашых праграмах».

Цяпер кіраўніцтва «шукае кантакту з аўтарам», каб «пагаварыць з ім» і «тады вырашыць, як дзейнічаць».

Трамп упершыню з'явіўся на публіцы з перавязаным вухам пасля стрэлаў у Пенсільваніі ФОТА

Рэспубліканская партыя афіцыйна вылучыла Трампа кандыдатам у прэзідэнты ЗША

Трамп расказаў, што цудам яго выратавала ад кулі

Nashaniva.com