У Магілёве гучала сірэна паветранай трывогі пасля пралёту шахеда

Жыхары Магілёва чулі сістэму абвяшчэння пры надзвычайных сітуацыях у раёне 12.00, піша motolkohelp.

16.07.2024 / 14:47

Скрыншот відэа МНС

Сірэны гучалі ў горадзе ўжо пасля таго, як менавіта ў тым раёне праляцеў дрон-камікадзэ лётала баявая авіяцыя.

Затым толькі ў 12:56, у СМІ з'явілася інфармацыя ад МНС аб праверцы сістэм абвесткі. Аднак міністэрства не інфармавала аб гэтай праверцы загадзя, як гэта звычайна бывае. Традыцыйна МНС паведамляе аб будучай праверцы як мінімум за дзень.

Акрамя таго, у ваколіцах Магілёва, Быхава і Бабруйска працягвае верталёт Мі-8 МНС Беларусі — менавіта ў гэтым раёне, дзе раней пралятаў шахед.

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю

У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска

Nashaniva.com