Каля мяжы Польшчы з Беларуссю агрэсіўная моладзь атакавала польскіх вайскоўцаў

У сеціва трапілі запісы, на якіх відаць агрэсіўную моладзь, якая напала на польскіх вайскоўцаў у ноч з суботы на нядзелю ў мясцовасці Вычулкі (гэта ў Сямяціцкім павеце), піша выданне O2.pl.

15.07.2024 / 19:56

Скрыншот з відэа

На запісах чутныя абразлівыя і пахабныя выкрыкі, якія нападнікі кіравалі ў бок вайскоўцаў. Яны выкрыквалі, у прыватнасці, «je*** psy» («е**ць сабак») і «wyp*****» («прэч адсюль»).

Акрамя таго, былі зафіксаваныя пляўкі і штурханіна. Напрыканцы, калі вайскоўцы з'язджалі, адна з дзяўчат задрала бялізну і паказала ім голы зад.

Цяпер па гэтым эпізодзе вядзецца расследаванне, паліцыя спрабуе ідэнтыфікаваць асоб на запісах. Апыталі ўжо 17 чалавек.

«Не дазваляйце спецслужбам Беларусі выкарыстоўваць вас». МЗС Польшчы выпусціў ролік для патэнцыйных мігрантаў

«Бунт» з-за раёна, чаўнакі на паўзе і лёс старога парку. Чым жыве самы заходні горад Беларусі?

«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай

На беларуска-польскай мяжы хтосьці пакінуў жывога хамяка ФОТАФАКТ

Nashaniva.com