У Гродне збіраюцца правесці «своеасаблівы вальс» БТР-аў

Гродзенскі гарвыканкам папярэдзіў у сваім тэлеграм-канале, што сёння ўначы па цэнтры горада праедзе вайсковая тэхніка. Гэта звязана за падрыхтоўкай да адзначання 16 ліпеня дня вызвалення горада ад нямецкай акупацыі падчас Другой сусветнай вайны.

15.07.2024 / 19:19

Фота:t.me/grodno_ispolkom

«У ноч з панядзелка на аўторак па гарадскіх дарогах будзе перасоўвацца вайскавая тэхніка, а на плошчы Леніна адбудзецца рэпетыцыя выступлення бронетранспарцёраў. Своеасаблівы вальс можна будзе ўбачыць ужо заўтра, 16 ліпеня, у 17:45», — анансуе гродзенскае гарадское кіраўніцтва.

«У сувязі з нечуванай цікавасцю». Па гарадах Беларусі праедуць танкі Т-34

На дарогах Беларусі з'явяцца БТРы, «Кацюшы» і вайсковыя грузавікі з расійскімі сцягамі

На рэпетыцыі парада ў Мінску заўважылі вагон метро на колах ВІДЭА

Nashaniva.com