У аграгарадку пад Магілёвам вялікае дрэва ўпала на будынак дзіцячага садка

Учора на Магілёўшчыне моцны вецер паваліў амаль чатыры сотні дрэў у дзесяці раёнах вобласці. Вялізная бяроза ўпала на двухпавярховы будынак дзіцячага садка ў аграгарадку Дашкаўка, што за 15 км ад Магілёва. У выніку быў пашкоджаны дах будынка, піша Mogilev Online.

15.07.2024 / 16:36

Таксама вецер паваліў суседнюю бярозу, якая ўпала на іншыя дрэвы.

За апошнія два дні непагадзь у Беларусі забрала жыцці чатырох чалавек. 13 ліпеня на Міншчыне ад падзення дрэў загінулі жанчына і мужчына. 14 ліпеня з гэтай жа прычыны на Гомельшчыне загінуў 13-гадовы хлопчык, на Магілёўшчыне — 5-гадовая дзяўчынка.

Яшчэ адна ахвяра ўрагану: у Светлагорску дрэва забіла 90-гадовага мужчыну

«Паспелі развітацца з жыццём». Відавочцы расказалі пра смяротны ўраган на Вілейскім вадасховішчы

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

Nashaniva.com