Пасля замаху на Трампа акцыі яго кампаніі ўзляцелі на 77%

Замах на 45-га прэзідэнта ЗША таксама прывёў да ажыятажу вакол тавараў на анлайн-пляцоўках з выявай палітыка.

15.07.2024 / 15:24

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Акцыі кампаніі Trump Media & Technology Group, якой належыць створаная Дональдам Трампам сацыяльная сетка Truth, на прэмаркеце ў ЗША ўзляцелі на 77,6%. У выніку на максімуме за іх давалі $54,84.

Аднак да абеду панядзелка рост запаволіўся. Так, на 14:40 паводле мінскага часу акцыі каштавалі крыху даражэй за $45. Гэта плюс 46% у параўнанні з цаной закрыцця.

Па выніках таргоў пятніцы, 12 ліпеня, акцыі Trump Media каштавалі $30,88: на той момант у 2024 годзе яны выраслі ў кошце амаль на 76,5%.

Замах на Трампа таксама прывёў да ажыятажу вакол тавараў на анлайн-пляцоўках з выявай палітыка.

Трамп расказаў, што цудам яго выратавала ад кулі

Байдэн ледзь не паўтарыў галоўны лозунг Трампа

Трамп прыбыў у Мілуокі на з'езд Рэспубліканскай партыі

Nashaniva.com