У аўторак зноў да +35°С, а ў сераду зноў залевы, навальніцы, град

Белгідрамет папярэдзіў аб аранжавым узроўні небяспекі.

15.07.2024 / 11:56

Удзень 16 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+34°С, па поўдні месцамі +35°С, паведамляюць сіноптыкі.

Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пры навальніцах парывісты. Ноччу будзе +15..+21°С.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы; месцамі моцныя дажджы, навальніцы, магчымы град.

Вецер пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15..+22°С, максімальная днём +24..+31°С, па паўднёвым усходзе +32..+36°С.

У чацвер умовы надвор'я будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая распаўсюджваецца з Заходняй Еўропы. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Ноччу +14..+20°С, па паўднёвым усходзе да +22°С, днём +23..+30°С.

 

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

Nashaniva.com