МЗС: Беларусь гатова да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы

Беларусь гатова да дыялогу па сітуацыі на мяжы, але Польшчы не цікавае вырашэнне гэтага пытання. Так заявіў журналістам міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, перадае БЕЛТА.

15.07.2024 / 09:25

«Мяч на польскім баку. Мы гатовы да дыялога, і прэзідэнт на гэта настроены», — сказаў ён. 

Аднак, паводле Рыжанкова, «польскаму боку не вельмі цікава вырашэнне гэтага пытання». 

Рыжанкоў назваў дзеянні Польшчы на ​​мяжы «ліхаманкавымі і бессістэмнымі». 

«Нічога, акрамя вялікіх нязручнасцей перавозчыкам, сярод якіх у асноўным толькі польскія перавозчыкі, нічога, акрамя гуманітарных праблем для грамадзян, якія перасякаюць граніцу, гэтыя дзеянні не прыносяць», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Nashaniva.com