На сёння таксама абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
На Гомельшчыне чакаецца да +34°С, па ўсходняй палове краіны — дажджы і навальніцы.
15.07.2024 / 08:44
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўмоў надвор'я абвешчаны на панядзелак, паведаміў Белгідрамет.
«Удзень 15 ліпеня па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне + 30..+34°С», — удакладнілі ў прэс-службе ведамства.
Ва ўсходняй частцы краіны будуць кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах і навальніцы.
«Вецер пераменных кірункаў 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, месцамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўдзень +24..+29°С», — распавялі ў Белгідрамеце.
На выходных у выніку разгулу стыхіі загінулі трое чалавек, у тым ліку дзіця.
У розных рэгіёнах па ўсёй краіне населеныя пункты засталіся без электрычнасці, ветрам таксама сарвала дахі дамоў і валіла дрэвы.
Экстранныя службы займаюцца ліквідацыяй наступстваў непагадзі. Без электрычнасці застаецца больш за 1200 населеных пунктаў.
Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА
Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну
Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага
Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай
У Лунінцы выпаў град памерам з перапялінае яйка