Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Палітыка эвакуявалі з месца падзей.

14.07.2024 / 01:27

Так Трамп выглядаў, калі яго выводзілі з месца замаху

Пасля таго, як падчас выступлення Трампа ў горадзе Батлер прагучалі стрэлы, палітык схапіўся за вуха і перапыніў выступ. Затым ён паваліўся пад трыбуну, а потым ахова атачыла і падняла яго.

Цяпер на месцы працуе паліцыя.

@nashaniva Галоўная навіна дня #беларусь #ураган #минск #мінск #буря #погода #тепло #лето ♬ Épico - Leonardo Travensoli

Перш чым яго вывелі з месца замаху, Трамп энергічна павітаў сваіх прыхільнікаў. На яго вуху цурчыць кроў, аднак, мяркуючы па энергічным вітанні кулаком, раненне не цяжкае.

Поўная версія замаху на Трампа:

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які праводзіць выхадныя ў штаце Дэлавэр, выходзячы з царкоўнай службы, адказаў на пытанне журналістаў, што яму пакуль не дакладвалі пра гэтае здарэнне.

Трамп, паводле паведамлення The New Times, праходзіць медагляд у бальніцы і сцвярджае, што ён «у парадку».

«Прэзідэнт Трамп дзякуе праваахоўным органам і экстранным службам за іх хуткія дзеянні падчас гэтай агіднай падзеі. Ён у парадку і цяпер праходзіць абследаванне ў мясцовай медыцынскай установе. Больш падрабязная інфармацыя з'явіцца пазней», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дональда Трампа Стывена Чунга.

Інфармацыі пра магчымага стралка пакуль няма. Сакрэтная служба цяпер займаецца пошукам таго, хто страляў, і высвятляе акалічнасці.

Байдэн назваў сябе найбольш кваліфікаваным супернікам Трампа, ён не збіраецца пакідаць гонку

Трамп зноў прапанаваў Байдэну правесці дэбаты ў найбліжэйшыя дні

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

Nashaniva.com