Буйныя донары-дэмакраты збіраюцца замарозіць 90 мільёнаў даляраў унёскаў на кампанію Байдэна

Буйныя донары Дэмакратычнай партыі паведамілі Камітэту палітычных дзеянняў Future Forward, які падтрымлівае прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, пра намер прыпыніць унёскі на суму каля 90 млн даляраў, калі Байдэн застанецца ў перадвыбарнай гонцы, паведамляе газета The New York Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

12.07.2024 / 22:33

Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Па словах суразмоўцаў выдання, замарожаныя ўнёскі ўключаюць у сябе «шматлікія васьмізначныя абавязацельствы».

У Камітэце палітычных дзеянняў Future Forward, якому донары і паведамілі аб замарозцы выплат, адмовіліся ад каментароў. Кансультант камітэта сказаў, што чакае вяртання донараў, як толькі «бягучая нявызначанасць» будзе вырашаная.

Імёны донараў, якія вырашылі адклікаць абяцаныя чэкі, не называюцца.

Яшчэ адна крыніца, блізкая да Future Forward, сказала, што камітэт ухіляецца ад прыняцця важных стратэгічных рашэнняў, пакуль не стане ясна, хто будзе ўзначальваць перадвыбарчую гонку.

Future Forward, як адзначае NYT, была прызначаная перадвыбарным штабам Байдэна вядучым камітэтам падтрымкі на ранніх этапах прэзідэнцкай кампаніі і ўжо абвясціла пра рэзерваванне 250 мільёнаў даляраў на тэлевізійную і лічбавую рэкламу. Яе запуск запланаваны на жнівень — пасля з'езда Дэмакратычнай партыі, дзе канчаткова зацвярджаецца кандыдат у прэзідэнты.

«Фактар ​​Свіфт». Амерыканская грамадскасць чакае заявы Тэйлар Свіфт наконт Байдэна

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў

Байдэн назваў прэзідэнтам Украіны Пуціна

Байдэн не ўбачыў сэнсу ў дазволе Украіне біць па Крамлі

Байдэн назваў сябе найбольш кваліфікаваным супернікам Трампа, ён не збіраецца пакідаць гонку

Nashaniva.com