Пад Брэстам бус сутыкнуўся з грэйдарам — пацярпелі жанчына і шэсць яе дзяцей

Пасажырка легкавога аўтамабіля і шасцёра яе непаўналетніх дзяцей атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ у Брэсцкім раёне, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта Беларусі. Аварыя адбылася днём у пятніцу, 12 ліпеня, каля вёскі Братылава, якая знаходзіцца за тры кіламетры ад абласнога цэнтра.

12.07.2024 / 17:22

«Пяцідзесяцідвухгадовы кіроўца, кіруючы грэйдэрам, сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes-Benz пад кіраваннем 29-гадовага мужчыны», — сказалі ў СК.

Там таксама адзначылі, што ад удару мікрааўтобус з'ехаў у левы кювет і перакуліўся.

У ДТЗ пацярпелі пасажыры аўто — 27-гадовая жанчына і шэсць яе дзяцей (ва ўзросце ад 10 месяцаў да 8 гадоў). Цяпер ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

Паводле папярэдніх звестак, дзеці перавозіліся ў мікрааўтобусе без аўтакрэслаў.

На 38-км МКАД перакуліўся грузавік

Па справе ДТЗ з маршруткай пад Смалявічамі, у якім загінулі 13 чалавек, асудзілі інжынера прадпрыемства, якому належаў МАЗ

У Баранавічах кіроўца выехала на тратуар і збіла дзвюх жанчын ды немаўля ў вазку

Nashaniva.com